19.04.2025
Права дзіцяці на сям’ю і на адукацыю
У рамках Тыдня прававых ведаў з навучэнцамі 6 класа праведзена інфармацыйная гадзіна “Права дзіцяці на сям’ю і на адукацыю”. Вучні даведаліся, што кожнае дзіця мае права жыць у сям'і, ведаць абодвух сваіх бацькоў, мае права на іх клопат, сумеснае з імі пражыванне, за выключэннем выпадкаў, калі разлучэнне з адным ці абодвума бацькамі неабходна ў інтарэсах дзіцяці. Затым размова перайшла на абмеркаванне права дзяцей на атрыманне бясплатнай адукацыі, у тым ліку на роднай мове, выбар навучальнай установы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Удзельнікам была прапанавана серыя практычных заданняў, накіраваных на развіццё ўмення прымяняць веды аб правах і абавязках у паўсядзённым жыцці. Былі разгледжаны розныя сітуацыі і прааналізаваны магчымыя варыянты паводзін у выпадках, звязаных з парушэннем правоў дзіцяці.
