19.04.2025
Кім быць?
У рамках шостага школьнага дня ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшла прафарыентацыйная гульнявая праграма «Кім быць?», якая аб’яднала вучняў розных узростаў.
У інтэрактыўнай форме ўдзельнікі даведаліся пра разнастайнасць сучасных прафесій, адгадвалі загадкі і выконвалі творчыя заданні.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню цікавасці да будучай прафесіі і асэнсаванню таго, што выбар жыццёвага шляху пачынаецца ўжо сёння.
