18.04.2025
Сяброўства
У рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" з вучнямі 3 класа праведзена класная гадзіна па тэме “Сяброўства”. У час мерапрыемства вучні раскрылі сутнасць паняцця "сяброўства", вызначылі, якімі якасцямі павінен валодаць сапраўдны сябар, абмеркавалі, якую ролю адыгрываюць сябры ў нашым жыцці. Рабяты з задавальненнем выконвалі практыкаванні, працавалі з прыказкамі і прымаўкамі, гулялі ў гульні, спявалі песні пра сяброўства і сяброў. Напрыканцы класнай гадзіны рабяты прыйшлі да высновы: каб сяброўства было моцным, трэба абавязкова выконваць правілы, якія робяць людзей сапраўднымі сябрамі.
