14.04.2025
Дзень здароўя
Кожную другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць Дзень здароўя, прысвечаны актыўнаму і здароваму ладу жыцця. У рамках Дня здароўя 12 красавіка прайшлі спаборніцтвы па піянерболе, у час якіх вучні атрымалі зарад бадзёрасці, добры настрой і яркія ўражанні. Рабяты ўпэўнены, што для таго каб быць моцным, спартыўным, энергічным і здаровым, патрэбна займацца спортам. Здароўе – галоўнае багацце ў нашым жыцці. Калі чалавек здаровы, значыць ён самы шчаслівы чалавек на зямлі!
