Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

11.04.2025

Гэта забыць нельга

   Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў сярод вучняў пачатковых класаў прайшла тэматычная гутарка “Гэта забыць нельга”. Рабяты пачулі расказ аб вязнях канцлагераў: аб тых, хто кожны дзень адчуваў голад, хваробу, пакуты, аб тых, хто загінуў падчас знясільваючых работ. Дзеці даведаліся, што на тэрыторыі Беларусі была створана цэлая сістэма лагераў смерці і гета, у якіх было знішчана звыш 2,2 мільёнаў чалавек.

     Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў гісторыі чалавецтва.