Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

07.04.2025

Падарожжа па Беларусі

  У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня  5 красавіка ва ўстанове адукацыі праведзена гульнёвая праграма “Падарожжа па Беларусі”. Падчас мерапрыемства вучні падарожнічалі па пяці прыпынках: «Пытанне-адказ»,  «Гістарычнае падарожжа», «Знаўцы роднай мовы», «Беларусь культурная», «Народная мудрасць». Дзеці з задавальненнем  адгадвалі загадкі, успаміналі вершы, прыказкі і прымаўкі, гісторыю нашай краіны, роднага краю. Напрыканцы мерапрыемства рабяты актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы “Якім павінен быць патрыёт сваёй краіны”. Рабяты адчувалі радасць і пачуццё гонару за сваю Радзіму, яе непаўторнасць, прыгажосць, поспехі і дасягненні. Усе былі рады, што жывуць у такой цудоўнай, свабоднай і слаўнай краіне.