05.04.2025
Акцыя па рэалізацыі праекта “Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок 2025”
Напярэдадні Міжнароднага дня спорту ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя па рэалізацыі праекта “Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок 2025”, якая дазволіла бліжэй пазнаёміцца з Алімпійскім рухам, даведацца больш пра алімпійскія віды спорту, узгадаць мінулыя Гульні XXXIII Алімпіяды ў Парыжы-2024. Алімпійскія ўрокі праведзены ў трох узроставых групах. У час урокаў вучні ўспомнілі алімпійскія атрыбуты, дасягненні нашых беларускіх спартсменаў, якія ўзышлі на алімпійскі п’едэстал у час летняй Алімпіяды ў Францыі. Рабяты яшчэ раз упэўніліся, што нашы спартсмены – гонар нашай краіны. Сваёй працавітасцю яны ўслаўляюць нашу Рэспубліку Беларусь ва ўсім свеце. Школьнікі прынялі актыўны ўдзел у конкурсах, гульнях, спаборніцтвах.

