26.03.2025
Раённыя спаборніцтвы па турыстычнаму мнагабор'ю
25-26 сакавіка навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па турыстычнаму мнагабор'ю. Гэтая падзея сабрала юных аматараў актыўнага адпачынку і турызму, якія паказалі свае навыкі ў розных дысцыплінах.
Спаборніцтвы ўключалі ў сябе арыентаванне на мясцовасці, конкурс турыстычнай песні, завязванне вузлоў і выкананне розных заданняў, звязаных з выжываннем у прыродзе.
Кожны ўдзельнік атрымаў каштоўны вопыт і новыя веды, якія,безумоўна, спрыяюць іх развіццю. А самае галоўнае - гэта эмоцыі, якія атрымаў кожны ўдзельнік, новыя знаёмствы і сябры.

