26.03.2025
Экскурсія на «WoodPlace»
У рамках акцыі «Карысныя канікулы» і дэкады па прафарыентацыі навучэнцы старэйшых класаў ДУА «Чудзінская сярэдняя школа» наведалі прадпрыемства «WoodPlace», якое спецыялізуецца на вытворчасці драўляных дамоў.
Экскурсія стала цудоўнай магчымасцю пазнаёміцца з працэсам стварэння сучасных экадомаў – ад нарыхтоўкі драўніны да зборкі гатовых канструкцый. Вучням паказалі цэхі, дзе з якаснай драўніны вырабляюць брусовыя і каркасныя дамы, расказалі пра перавагі экалагічнага жылля, асаблівасці працы з дрэвам і сучасныя тэхналогіі будаўніцтва.
Наведванне «WoodPlace» дазволіла школьнікам не толькі пашырыць уяўленні пра будаўнічую галіну, але і задумацца пра свой будучы прафесійны шлях.
