Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

20.03.2025

Урок Памяці

 У гісторыі беларускага народа ёсць падзеі, якія пакінулі глыбокі след у памяці многіх пакаленняў.

 20 сакавіка ў 10 класе падчас правядзення ўрока Памяці ўдзельнікі ўспаміналі сакавіцкі дзень 1943 года, які аб'яднаў усіх жыхароў вёскі Хатынь агульным страшным лёсам. Трагедыя Хатыні - адзін з тысячы фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую праводзілі нацысты падчас Вялікай Айчыннай вайны.

 Навучэнцы падрыхтавалі матэрыялы для вучнага часопіса па апісанні архітэктурнай кампазіцыі мемарыяльнага комплексу “Хатынь”, гісторыю яго стварэння. Затым удзельнікі дзяліліся сваімі думкамі пра значэнне памяці аб ваенных злачынствах, разважалі пра тое, як падобныя трагедыі ўплываюць на сучаснае жыццё і міжнацыянальныя адносіны.

 Падводзячы вынікі ўрока, педагог адзначыў, што страшная трагедыя Хатыні і ў цяперашні час адклікаецца нясцерпным болем у сэрцах людзей. Мінулае нашага народа, захаванае ў званах Хатыні, ва ўспамінах відавочцаў, у творах мастацтва, нагадвае ўсім нам аб тых ахвярах, якія прынёс наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Уладзімір Караткевіч пісаў: “Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў”. У Беларусі няма месца забыццю гісторыі. Беларускі народ даў прынцыповую ацэнку злачынствам гітлераўцаў і здраднікаў Радзімы. Абавязак сучаснікаў – свята захоўваць памяць аб загінуўшых, каб абараніць праўду аб той страшнай вайне, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны.

Удзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай Вайны.