Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

17.03.2025

Дзень адчыненых дзвярэй

  Навучэнцы 8-9 класаў наведалі Дзень адчыненых дзвярэй у Ганцавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы і Ганцавіцкім РАУС. У каледжы ім расказалі аб розных спецыяльнасцях і адукацыйных праграмах, а таксама прадэманстравалі магчымасці для практычнага навучання. Студэнты каледжа правялі экскурсію па вучэбных і вытворчых майстэрнях, пазнаёмілі з сучасным абсталяваннем.
  Потым школьнікі адправіліся ў Ганцавіцкі РАУС, дзе ім паказалі працу праваахоўных органаў, расказалі аб прафесіі міліцыянера і мерах бяспекі. Асаблівую ўвагу прыдзялілі правам і абавязкам грамадзян, а таксама мерам абароны ад правапарушэнняў.
  Візіт у гэтыя ўстановы стаў важным крокам для навучэнцаў, дазволіў ім лепш зразумець выбар будучай прафесіі і важнасць адукацыі ў розных сферах.