17.03.2025
Класная гадзіна з удзелам супрацоўніка РАУС
У рамках мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, ва ўстанове адукацыі арганізавана правядзенне класнай гадзіны з удзелам супрацоўніка РАУС Дэвойна А.С. У час сустрэчы вучням чарговы раз нагадалі аб адказнасці непаўналетніх за парушэнне закона, абмеркавалі, якія прычыны прыводзяць да правапарушэнняў. Школьнікі яшчэ раз упэўніліся ў тым, што свой вольны час патрэбна ўмець арганізаваць правільна: наведваць спартыўныя заняткі і аб’яднанні па інтарэсах, культурныя мерапрыемствы, мець зносіны з аднагодкамі з добрай жыццёвай пазіцыяй, актыўна выкарыстоўваць вольны час для самаразвіцця і самарэалізацыі. Патрэбна памятаць пра тое, што за ўсімі ўчынкамі заўсёды будзе адказнасць.
