15.03.2025
Сям'я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці
13 сакавіка 2025 года з бацькамі навучэнцаў 6 класа ў рамках "Бацькоўскага універсітэта" быў арганізаваны круглы стол на тэму "Сям'я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці". Гэтая падзея стала выдатнай магчымасцю абмеркаваць важныя аспекты сямейнага жыцця і яго ўплыў на развіццё дзяцей. У час мерапрыемства былі разгледжаны асноўныя функцыі сям’і: эмацыянальная падтрымка, адукацыя, фармраванне каштоўнасцей. Удзельнікі адзначылі важнасць сямейных традыцый для развіцця дзіцяці , абмеркавалі, як умовы ў сям’і ўплываюць на псіхалагічнае і фізічнае развіццё дзяцей.
Бацькоўскі універсітэт з’яўляецца платформай для адкрытага дыялогу паміж бацькамі і педагогам.
