Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

15.03.2025

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

   Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы, якім замацоўваюцца асновы канстытуцыйнага і дзяржаўнага ладу, правы, свабоды і абавязкі грамадзян.

  Напярэдадні Дня Канстытуцыі ва ўстанове адукацыі праходзяць адзіныя ўрокі, падчас якіх вучні знаёмяцца з Канстытуцыяй – Асноўным законам Рэспублікі Беларусь, структурай і зместам Канстытуцыі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. У ходзе абмеркавання навучэнцы прыйшлі да высновы аб важнасці Канстытуцыі для забеспячэння раўнапраўя грамадзян і ўсеагульнай неабходнасці яе захавання для забеспячэння парадку і законнасці ў дзяржаве. Кожны з нас павінен задумацца аб сваім жыцці, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выконваць нормы і правілы, устаноўленыя законам і грамадствам.