14.03.2025
Бацькоўскі ўніверсітэт. Інтэрактыўны занятак
У рамках праекта “Бацькаўскі ўніверсітэт” адбыўся інтэрактыўны занятак для бацькоў навучэнцаў на тэму "Роля бацькоў у фарміраванні эмацыйнага інтэлекту ў дзяцей".
Занятак пачаўся з прывітання і кароткага ўвядзення ў тэму. Класныя кіраўнікі растлумачылі, што такое эмацыйны інтэлект і чаму ён такі важны для поспеху і шчасця дзіцяці, адзначылі асаблівую ролю бацькоў у навучанні дзяцей распазнаваць, разумець і кіраваць сваімі эмоцыямі.
У ходзе занятка бацькі ўдзельнічалі ў практычных практыкаваннях, накіраваных на развіццё навыкаў эмацыйнага інтэлекту. Яны працавалі ў групах, абмяркоўвалі сітуацыі, якія могуць узнікаць у сям'і, і прапаноўвалі спосабы іх вырашэння.
Асаблівую цікавасць выклікала частка занятка, дзе бацькі маглі падзяліцца сваім вопытам і задаць пытанні. Удзельнікі адзначылі, што атрымалі шмат карыснай інфармацыі і практычных парад, якія змогуць прымяніць у штодзённым жыцці.
У завяршэнні мерапрыемства бацькам былі прадастаўлены памяткі з рэкамендацыямі і карыснымі рэсурсамі для далейшай самаадукацыі. Занятак прайшоў ў цёплай і даверлівай атмасферы, пакінуўшы ўдзельнікам станоўчыя эмоцыі і новыя веды.
