14.03.2025
Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход
У рамках праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" 13 сакавіка ва ўстанове адукацыі "Чудзінская сярэдняя школа" прайшоў бацькоўскі сход на тэму "Узаемадзеянне сацыяльных інстытутаў з мэтай забеспячэння бяспечных умоў навучання і выхавання дзяцей".
Бацькоўскі сход пачаўся з віншавальнай праграмы для матуль і бабуль.
Працягнула сход дырэктар Сергіеня В.М., якая звярнулася да прысутных з прапановай сустракацца толькі з добрай нагоды, а для гэтага неабходна быць уважлівым да свайго дзіцяці, мець з ім даверлівыя адносіны.
Педагог сацыяльны Ціхан А.К. расказала аб папярэджанні дэпрэсіўных станаў і суіцыдаў сярод дзяцей і падлеткаў, прафілактыцы булінгу ў дзіцячых калектывах.
Іерэй Вячаслаў Фёдаравіч Наскевіч звярнуў увагу на ўплыў ўзаемаадносін бацькоў на фарміраванне асобы дзіцяці, на ролю Царквы ў выхаванні Грамадзяніна сваёй Краіны.
Кожны з бацькоў атрымаў не толькі станоўчыя эмоцыі, але і многа карыснай інфармацыі, неабходнай для выхавання свайго дзіцяці.
