11.03.2025
Праваслаўная кніга - шлях да духоўнасці і веры
Да дня святкавання праваслаўнай кнігі “Праваслаўная кніга - шлях да духоўнасці і веры” навучэнцы школы наведалі царкву Святога Георгія Пераможцы, дзе прайшла сустрэча з настаяцелем царквы іерэем Вячаславам Наскевічам.
У час духоўнай гутаркі айцец Вячаслаў расказаў аб самай галоўнай кнізе ўсіх хрысціян - Бібліі, якая мае вялікі ўплыў на культуру народа і духоўную асвету. Свяціцель гаварыў аб карысці чытання духоўнай літаратуры, бо праваслаўныя кнігі вучаць міласэрнасці, спачуванню, любові да Бога і бліжніх і садзейнічаюць духоўнаму ўдасканаленню чалавека.
Напрыканцы сустрэчы, айцец Вячаслаў падарыў дзецям дзве кнігі Новага Завета.
Такія сустрэчы закліканы дапамагчы асэнсаваць значэнне праваслаўнай кнігі, яе мудрасць і ласку.
