Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

10.03.2025

Мы выбіраем будучыню

   У рамках правядзення раённай шматпрофільнай акцыі “Моладзь за здаровы лад жыцця” ва ўстанове адукацыі праходзяць класныя гадзіны “Мы выбіраем будучыню”. У час разважанняў па тэме "Галоўныя жыццёвыя каштоўнасці" на першае месца вучні  ставяць здароўе, потым, сям'ю, працу, вучобу, матэрыяльны дабрабыт, каханне і сяброўства, г.зн. на думку большасці школьнікаў, галоўнае ў нашым жыцці – ЗДАРОЎЕ. Усім зразумела, што для выхавання здаровага ладу жыцця нам неабходны фізкультура і спорт, загартоўванне, рацыянальнае харчаванне, рэжым працы і адпачынку, адмова ад шкодных звычак. Падчас прагляду відэаролікаў на антынаркатычную тэматыку старшакласнікі яшчэ раз упэўніліся аб шкодзе наркатычных рэчываў, іх уплыве на арганізм чалавека, залежнасці, а таксама згубных наступствах ужывання наркотыкаў.

   У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі выказаліся на карысць здаровага ладу жыцця і прыйшлі да адзінага меркавання аб тым, што здаровым быць – здорава!