Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

03.03.2025

Гэта мая Беларусь

   У рамках шостага школьнага дня ў нашай школе прайшоў круглы стол «Гэта мая Беларусь», прысвечаны гісторыі, культуры і сучасным дасягненням нашай краіны.
     Падчас дыскусіі разглядаліся пытанні значэння беларускай мовы, унікальнасці народных звычаяў і сімвалаў, а таксама ролі моладзі ў захаванні нацыянальнай спадчыны. Асаблівую ўвагу надалі развіццю патрыятызму і сучасным дасягненням Беларусі ў галінах навукі, спорту, культуры і тэхналогій.
   Для павышэння цікавасці да тэмы былі арганізаваны інтэрактыўныя гульні: «Пазнай славутасць», дзе па фатаграфіі або апісанні трэба было адгадаць знакамітыя мясціны Беларусі, і «Гістарычны квіз», у якім удзельнікі адказвалі на пытанні пра важныя падзеі беларускай гісторыі.
    Круглы стол прайшоў у цёплай і сяброўскай атмасферы. Актыўныя абмеркаванні, цікавыя факты і новыя ідэі зрабілі сустрэчу пазнавальнай і натхняльнай. Такія мерапрыемствы дапамагаюць фарміраваць нацыянальную самасвядомасць і гонар за сваю Радзіму.