Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

01.03.2025

Я і мае ролі ў грамадстве

   28 лютага ў 5 класе ў рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» была праведзена класная гадзіна «Я і мае ролі ў грамадстве». У ходзе мерапрыемства дзеці размеркавалі свае жыццёвыя ролі, акунуліся трохі ў псіхалогію і адзначылі якасці, якія ўласцівы тактычным і ветлівым людзям; ацанілі, якімі яны з'яўляюцца дачкамі і сынамі, якімі яны вучни, сяброўкі і сябрукі. Дзецям было нагадана пра тое, што чалавек, жывучы ў грамадстве, павінен выконваць законы і памятаць пра этыкет, ветлівасць, дабрыню і міласэрнасць. У ходзе сумеснай дзейнасці была дадзена магчымасць кожнаму рэалізаваць сябе. Вучні актыўна абмяркоўвалі канфліктныя сітуацыі і спрабавалі знаходзіць рашэнні. У канцы заняткаў былі падведзены вынікі. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.