Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

25.02.2025

Як мы выконваем правілы дарожнага руху

   Навучанне правілам дарожнага руху – гэта жыццёвая неабходнасць. Таму розныя мерапрыемствы па ПДР вельмі актуальныя ва ўстановах адукацыі.

   24 лютага 2025 года ў ДУА “Чудзінская СШ” педагогам сацыяльным з навучэнцамі 2-4 класаў была арганізавана гадзіна развагі пад назвай “Як мы выконваем правілы дарожнага руху”. Падчас мерапрыемства навучэнцы адгадвалі загадкі, складвалі пазлы, спаборнічалі ў ведах дарожных знакаў, а таксама даведаліся шмат цікавага аб прафесіі рэгуліроўшчыка і інспектара дарожнага руху.