24.02.2025
Сям’я разам – душа на месцы
22 лютага, ў рамках шостага школьнага дня, навучэнцы школы разам з бацькамі прынялі ўдзел у занятку, прысвечаным сям’і: “Сям’я разам – душа на месцы”.
У час мерапрыемства бацькі і дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах. Дзеці з радасцю расказвалі аб сваіх сямейных традыцыях, любімых сямейных святах.
Занятак быў цікавым і пазнавальным, пакінуў у удзельнікаў масу станоўчых эмоцый, жаданне дарыць любоў і клопат аб сваіх блізкіх. Хочацца спадзявацца, што у душы выхаванцаў застанецца самая важная думка, што шчасце заключаецца ў дружнай, надейнай і моцнай сям’і.
