21.02.2025
Праца і прафесія
У рамках праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” сярод навучэнцаў 4 класа прайшла класная гадзіна “Праца і прафесія”, мэта якой фарміраванне любові і добрасумленных адносін да працы, разумення ролі працы ў жыцці чалавека і грамадства, развіццё цікавасці да свету прафесій.
На класнай гадзіне навучэнцы абмеркавалі пытанні: калі трэба пачынаць задумвацца аб выбары прафесіі? Ці лёгка выбраць прафесію? Што такое сапраўдная праца? Дзеля чаго працуюць людзі? Што самае важнае ў прафесіянальнай працы?
Вынікам класнай гадзіны стала меркаванне аб тым, што для ўсвядомленага выбару прафесіі неабходна спалучэнне трох складаемых: “хачу - гэта ўсё, што падабаецца чалавеку; магу - гэта ўсё, што па сілах, па здольнасцях чалавека; трэба - гэта ўсё, што патрэбна для грамадства, краіны”.
