21.02.2025
Ведай і выконвай ПДР
З мэтай павышэння ўзроўню ведаў навучэнцаў аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ў рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху ў 5 класе праведзена інтэрактыўная гульня “Ведай і выконвай ПДР”. Мерапрыемства накіравана на выхаванне культуры выканання ПДР сярод дзяцей, што з’яўляецца важнай задачай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў. Гульня складалася з некалькі этапаў, кожны з якіх быў накіраваны на замацаванне тэарэтычных ведаў і прымяненне іх на практыцы.
