15.02.2025
Абаронцы Айчыны
У рамках месячніка грамадзянска-патрыятычных спраў у ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшла спартыўна-патрыятычная гульня “Абаронцы Айчыны”, якая спрыяла развіццю фізічных навыкаў і патрыятычнага духу навучэнцаў. Гульня складалася з некалькіх этапаў, кожны з якіх меў сваю спецыфіку і патрабаваў розных навыкаў ад удзельнікаў: першы этап – страявая песня, другі – паласа перашкод і трэці этап - гістарычны квэст. Удзельнікі паказалі высокі ўзровень фізічнай падрыхтаванасці і глыбокія веды па гісторыі сваёй краіны. Усе каманды атрымалі дыпломы і салодкія прызы.
