08.02.2025
Маленькія героі вялікай вайны
У рамках месячніка грамадзянска-патрыятычных спраў "Захоўваем гісторыю, ствараем у сучаснасці, упэўнены ў будучыні" ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшоў Урок мужнасці "Маленькія героі вялікай вайны", прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста.
У гэты знамянальны дзень навучэнцы 4 і 5 класаў уступілі ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Мы рады вітаць смелых, разумных і спагадных рабят у нашай дружнай піянерскай сям'і "Блакітная планета"!
