28.01.2025
Халакост: трагедыя народа
27 студзеня ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту ва ўстанове адукацыі прайшоў Урок памяці “Халакост: трагедыя народа”. Асноўная мэта мерапрыемства - нагадаць удзельнікам пра трагічныя падзеі мінулага і падкрэсліць неабходнасць барацьбы за мір і талерантнасць у сучасным грамадстве.
Удзельнікі пачулі кароткі гістарычны экскурс пра Халакост, які ўключае факты аб канцлагерах, гета і масавых забойствах яўрэяў і іншых груп насельніцтва. Асаблівая ўвага надавалася таму, як трагедыя закранула розныя народы і рэгіёны свету.
Мерапрыемства завяршылася хвілінай маўчання ў памяць аб ахвярах Халакосту, тых, хто загінуў у выніку жахлівых злачынстваў нацысцкага рэжыму.
