20.01.2025
Экскурсія ў рамках шостага школьнага дня
З мэтай пашырэння ўяўленняў аб сельскагаспадарчай тэхніцы і прафесіях у вёсцы ў шосты школьны дзень 18 студзеня вучні ўстановы адукацыі наведалі машынна-трактарны парк філіяла “Будча” ААТ “Баранавічхлебапрадукт. Экскурсія для школьнікаў пачалася з размовы пра тое, з чаго пачынаецца і чым заканчваецца працоўны дзень механізатара. Затым дзеці ўбачылі новую сучасную сельскагаспадарчую тэхніку, якая знаходзіцца на закрытай тэрыторыі парка. Рабятам паказалі розныя станкі і абсталяванне для рамонту тэхнікі. Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з прафесіямі трактарыста-машыніста, інжынера, слесара, вадзіцеля. Школьнікі даведаліся, якія прафесіі запатрабаваны на сённяшні дзень у гаспадарцы.
