17.01.2025
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
З мэтай зніжэння дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх і прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму 16 студзеня 2025 года ў ДУА «Чудзінская СШ» быў праведзены «Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху». Забеспячэнне бяспекі руху на дарозе становіцца ўсё больш важнай задачай у працы з дзецьмі.
У гэты дзень ва ўсіх класах нашай школы былі праведзены розныя па форме мерапрыемствы (гутаркі, класныя гадзіны, інтэрактыўныя гульні, віктарыны, правядзенне інструктажоў, прагляд відэаматэрыялаў, «хвілінкі бяспекі» і інш.) накіраваныя на папярэджанне дарожнага траўматызму. Разнастайнасць формаў дазволіла дзецям праявіць сваю актыўнасць і творчасць.
