Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

16.01.2025

Добразычлівасць і спагадлівасць

  У рамках навучальнай праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” сярод вучняў 4 класа прайшла класная гадзіна «Добразычлівасць і спагадлівасць». Мерапрыемства было напраўлена на фарміраванне ў навучэнцаў паняццяў “дабро”, “дабрыня”, “добразычлівасць”, “спагадлівасць” як базавых каштоўнасцей чалавецтва ,на выхаванне добрых, чулых, высокамаральных людзей.

 Занятак прайшоў у форме гутаркі-разважання. Навучэнцы выказвалі ўласныя меркаванні аб важнасці дабра і значэнні добрых спраў у жыцці чалавека, распрацавалі правілы дабрыні. Пры правядзенні задання “Пялёстак дабрыні”, рабяты выбралі тыя якасці, якія характарызуюць дабро і спагаду.                                   Навучэнцы разважалі, у якой краіне мы жывём, што важна для нас зараз, чым будзем займацца ў будучым, чым ганарымся і што добрае мы можам зрабіць ужо цяпер. Свае добрыя справы, якія б хацелі яны зрабіць у бліжэйшы час запісалі і памясцілі ў “Куфэрак добрых спраў”. А напрыканцы занятка правялі “Ланцужок пажаданняў: жадаю ўсім...”