Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

16.01.2025

Ала – сястра Хатыні

   14 студзеня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшоў адзіны ўрок “Ала – сястра Хатыні”.
   На ўроку гаварылі пра гісторычнае мінулае беларускага народа, пра генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ала.
   Гісторыя гэтай вёскі падобная на гісторыю Хатыні. Загінула 1759 чалавек. Гэта: 950 дзяцей, 508 жанчын, 107 мужчын і 200 старых.
Гэта не проста лічбы, яны вельмі страшныя! Аб іх важна і, самае галоўнае, неабходна гаварыць нашым дзецям, для таго, каб ніколі і нідзе не паўтарылася падобная трагедыя.
   Няхай сёння Алы няма ні на адной карце, але памяць аб ёй у сэрцы кожнага беларуса!