13.01.2025
Дзень здароўя
Традыцыйна кожную другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць Дзень здароўя. Дзень здароўя ў школе – гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя. 11 студзеня ў рамках Дня здароўя былі праведзены спаборніцтвы па міні-футболе. Спартсмены каманд праявілі спрыт, шпаркасць рэакцыі, каардынацыю рухаў, імгненную арыентацыю ў прасторы, спартыўную вытрымку, рашучасць і смеласць. Камандная гульня садзейнічала згуртаванасці дзіцячага калектыву, выхаванню таварыскіх ўзаемаадносін. Вучні атрымалі зарад бадзёрасці, добры настрой і яркія ўражанні.
