Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

10.01.2025

Дыялогавая пляцоўка

  Вайна змяніла лёс, зрабіла жыццё кароткім, разбурыла светлыя мары многіх людзей. Святы абавязак кожнага беларуса – памятаць пра гэтую страшную вайну, перадаваць веды пра яе з пакалення ў пакаленне.
  9 студзеня ў рамках інфармацыйнай гадзіны ў 8 класе прайшла дыялогавая пляцоўка, на якой вялі размову пра генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванне гістарычнай памяці. У гэтай памяці шмат болю і пакут, у ёй трагічны гістарычны вопыт. Гэта факт: другая айчынная была не проста вайной, яна стала планамерным знішчэннем нашага народа.
   Праз вучэбны дапаможнік «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» рабяты паспрабавалі адкрыць гэтую невядомую ці забытую гісторыю Беларусі.