Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

30.12.2024

Прафесія вечная – бібліятэчная

  У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства “Прафесія вечная – бібліятэчная”. Школьнікі даведаліся, як з’явілася прафесія бібліятэкара, што ляжыць у яе аснове; пазнаёміліся з найбольш яркімі прадстаўнікамі гэтай прафесіі розных эпох; даведаліся, дзе і як можна атрымаць бібліятэчную адукацыю ў нашай краіне. Вучні нагадалі правілы карыстання кнігай і правілы паводзін у бібліятэцы, з задавальненнем удзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне “Што вы павінны ведаць пра бібліятэку”. Адным з этапаў мерапрыемства стала працоўная акцыя “Дапаможам кнізе”.