27.12.2024
Піянерскія справы. Піянерскія даручэнні
У рамках праграмы «Я. Мая сям'я. Мая Радзіма» у 5 класе прайшла класная гадзіна «Піянерскія справы. Піянерскія даручэнні». На класнай гадзіне рабяты даведаліся, што такое піянерскія справы і піянерскія даручэнні, пазнаёміліся з праектам «Цімураўцы.by», пагаварылі аб важным піянерскім законе— Законе Справы. А затым і самі паўдзельнічалі ў творчай калектыўнай справе «Снежная казка»: займаліся вырабам гірлянды «Звязда», таму што Новы год і Каляды- сезон ёлачных цацак і гірлянд.
