27.11.2024
Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі. Спецыяльныя фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
20 снежня ў 9 класе была праведзена класная гадзіна па праграме «Я. Мая сям'я. Мая радзіма” на тэму “Падтрымка таленавітай і адоранай моладзі. Спецыяльныя фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Мэта мерапрыемства - пазнаёміць вучняў з дзейнасцю спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іх роляй у падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама расказаць аб магчымасцях, якія адкрываюцца для навучэнцаў дзякуючы гэтым праграмам.
На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якія льготы і прывілеі даступны адораным школьнікам і студэнтам: атрыманне прэзідэнцкіх стыпендый, удзел у міжнародных конкурсах, першачарговае размеркаванне, прадастаўленне жылля на перыяд навучання і ўключэнне ў банк даных адоранай моладзі.
Асаблівую цікавасць выклікалі прыклады вядомых лаўрэатаў фондаў, якія змаглі дабіцца выдатных поспехаў дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. Фармат урока ўключаў інтэрактыўнае абмеркаванне, пытанні і адказы, а таксама выкананне творчых заданняў, што зрабіла мерапрыемства пазнавальным і займальным.
Класная гадзіна стала важным этапам у фарміраванні ў школьнікаў усведамлення сваіх магчымасцей, а таксама натхніла іх на раскрыццё талентаў і далейшае развіццё.
