18.12.2024
Вучням аб выбарах
З мэтай фарміравання ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павышэння цікавасці да выбарчага працэсу і ўяўленняў аб парадку правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 14 снежня ў 9 - 11 класах прайшла інфармацыйная гадзіна на тэму «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
У час мерапрыемства старшакласнікі абмеркавалі ключавыя аспекты выбарнай кампаніі: этапы праходжання выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, патрабаванні да прэтэндэнта на пасаду Прэзідэнта РБ, статус і паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, як Кіраўніка дзяржавы; умовы, пры якіх выбары лічацца адбыўшыміся, значэнне выбараў для грамадства.
У заключнай частцы юнакі і дзяўчаты замацавалі свае веды аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у форме віктарыны.
Памятайце, выбары - гэта не толькі права, але і грамадзянскі абавязак.
