Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

13.12.2024

Брэстчына: гісторыя і сучаснасць

  У рамках святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці 12 снежны ў школе прайшоў інтэлектуальны турнір для навучэнцаў 9-10 класаў пад назвай "Брэстчына: гісторыя і сучаснасць". Мерапрыемства было накіравана на паглыбленне ведаў вучняў аб родным краі, яго багатай гісторыі, выдатных асобах і дасягненнях, а таксама на развіццё пазнавальнай цікавасці да культурнай і гістарычнай спадчыны рэгіёну.
  Турнір праходзіў у некалькі этапаў. Навучэнцам трэба было прадэманстраваць свае веды ў розных катэгорыях, такіх як: гістарычныя падзеі і даты, знакамітыя ўраджэнцы Брэстчыны, культурныя помнікі і геаграфія рэгіёна.
  Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў выклікаў этап "Знакамітыя асобы Брэстчыны", дзе неабходна было выявіць вядомых ураджэнцаў рэгіёну і расказаць пра іх уклад у навуку, культуру і грамадскае жыццё Беларусі. Таксама вялікая ўвага была нададзена тэме Брэсцкай крэпасці - сімвалу мужнасці і гераізму.
  Каманды прадэманстравалі не толькі свае веды, але і ўменне працаваць у калектыве, аператыўна шукаць рашэнні.