Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

13.12.2024

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

   12 снежня ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшоў бацькоўскі сход “Сям’я і школа – тэрыторыя бяспекі. Роля бацькоў у выкананні навучэнцамі правіл бяспечных паводзін”. Дырэктар школы Сергіеня Валянціна Мікалаеўна засяродзіла ўвагу на адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і неабходнасці забеспячэння іх бяспечнай жыццядзейнасці, напярэдадні канікул і навагодніх свят звярнула ўвагу на арганізацыю занятасці навучэнцаў у пазаўрочны час. Супрацоўнік РАУС Казак Ігар Мікалаевіч у сваім выступленні асвяціў пытанне прафілактыкі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, карыстанне імі сеткай Інтэрнэт, правілы паводзін дзяцей у школе, на вуліцы і ў грамадскіх месцах.