09.12.2024
Азбука выхаванасці
У суботу, 7 снежня, у ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшла гульня-віктарына “Азбука выхаванасці”. Аснаўной мэтай дадзенага мерапрыемства было прывіццё культуры паводзін.
Дзецям былі прапанаваны разнастайныя заданні: “Жыццёвыя выпадкі”, “Знайдзі памылкі”, “Даскажы слова”, “Пра што гаворыць народная мудрасць”, “Практыкаванні на веданне правіл паводзін”, “Бліц пытанні”, “Праінсцыніруй верш”. З кожным заданнем рабяты справіліся на выдатна. Яны з задавальненнем праявілі сваю кемлівасць і паказалі творчыя здольнасці.
