Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

07.12.2024

Беларусь – краіна са знакам якасці

   З мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы і гонару за сваю краіну ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў форме круглага стала прайшло мерапрыемства “Беларусь – краіна са знакам якасці”. Якасць – гэта найважнейшы прыярытэт у палітыцы нашай дзяржавы, а дасягненне высокай якасці беларускай прадукцыі – вызначальны фактар паспяховага замацавання айчынных тавараў на знешнім рынку. У ходзе мерапрыемства абмеркавалі значэнне паняцця “якасць” і яго складнікі. На канкрэтных прыкладах разгледзелі дасягненні Беларусі ў розных сферах жыцця: эканоміцы, прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі; пагаварылі пра тое, якім чынам кожны грамадзянін можа паўплываць на якасць нашага жыцця ў краіне.