Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

25.11.2024

Ідэальныя бацькі вачыма дзяцей, ідэальнае дзіця вачыма бацькоў

  У рамках бацькоўскай суботы 23 лістапада 2024 года прайшоў чарговы занятак Бацькоўскага ўніверсітэта. Педагог сацыяльны правяла кансультацыю для бацькоў навучэнцаў 3 класа на тэму «Ідэальныя бацькі вачыма дзяцей, ідэальнае дзіця вачыма бацькоў».

  Усім хочацца быць добрымі бацькамі, а часам нават ідэальнымі. Не сакрэт, што ўсе бацькі таксама мараць, каб іхнія дзеці былі самымі лепшымі. Але быць ідэальнымі можна, мусіць, толькі ў ідэальных умовах. Пра тое, як стварыць такія ўмовы, ці хаця б імкнуцца да іх стварэння ішла размова падчас пасяджэння Бацькоўскага ўніверсітэта.