Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

21.11.2024

Чалавек славіцца працаю

  З мэтаю фарміравання ў вучняў уяўленняў аб каштоўнасці і важнасці працы ў сучасным свеце, выхавання павагі да людзей – прафесіяналаў сваёй справы з вучнямі 8 класа ў рамках цыкла заняткаў “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” была праведзена класная гадзіна “Чалавек славіцца працаю”.
  На працягу класнай гадзіны вучням было прапанавана шмат розных заданняў па дадзенай тэме. У канцы занятку зрабілі вынік: праца павінна быць справядліваю і бяспечнаю, прыносіць чалавеку задавальненне; у сучасным свеце акрамя фізічнай працы вялікую ролю адыгрывае і інтэлектуальная праца, творчасць, развіццё. У цэлым крылаты выраз “Чалавек славіцца працаю” падкрэслівае важнасць працы, як аснову жыцця чалавека і яго ўклад у грамадства.