Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

18.11.2024

Апошнія фарбы восені

  Вялікая прышкольная тэрыторыя з мноствам кустоў і дрэў патрабуе ўборкі не толькі вясною, але і восенню. Узброіўшыся граблямі, навучэнцы 5 класа ў рамках акцыі "Апошнія фарбы восені" выйшлі на ўборку тэрыторыі. Дзянёк выдаўся пагодны, і праца праходзіла ў добрым настроі і з працоўным запалам. Гэтае мерапрыемства даказала, што дзеці ўмеюць і любяць працаваць, а такія працоўныя акцыі робяць школьнае жыццё яшчэ больш цікавым!