12.11.2024
Інфармацыйная акцыя
11 лістапада ў рамках Міжнароднага дня энергазберажэння ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшла інфармацыйная акцыя, падчас якой асаблівая ўвага надавалася пытанням эканоміі рэсурсаў Зямлі, экалагічнай разнастайнасці. Навучэнцы даведаліся, што з надыходам ацяпляльнага сезона і скарачэннем працягласці светлавога дня пытанні энергазберажэння набываюць асаблівую актуальнасць і па выніках акцыі атрымалі памяткі з парадамі, як стаць энергаэфектыўнымі і ўмець прымяняць правілы энергазберажэння ў жыцці, таму што толькі пры асабістым укладзе кожнага чалавека магчыма зберажэнне рэсурсаў Зямлі.
