11.11.2024
Дзень здароўя
У рамках агульнашкольнага Дня здароўя, з мэтай умацавання здароўя навучэнцаў, фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця, развіцця сілы і спрыту 9 лістапада ў школе прайшлі спартыўныя спаборніцтвы "Вас выклікае Спартландыя", у якіх прынялі ўдзел каманды "Чэмпіён" і "Алімпіец". Кожны ўдзельнік каманды імкнуўся быць больш хуткім, спрытным чым яго супернікі. Усе ўдзельнікі каманд паказалі свае спартыўныя ўменні і навыкі.
