Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

31.10.2024

Інтэлектуальны марафон

  Восеньскія канікулы доўжацца 8 дзён, але і ў гэты кароткі перыяд рабяты не забываюць пра сваю школу.

  30 кастрычніка 2024 года вучні 6 класа сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Інтэлектуальны марафон”. У час мерапрыемства дзеці праявілі сваю інтуіцыю і веды ў розных накірунках: раслінны і жывёльны свет, матэматыка, геаграфія, гісторыя і літатаратура. Напярэдадні вучні атрымалі заданне – падрыхтаваць інфармацыю па вызачаных тэмах. І рабяты аднесліся да яго сур’ёзна і адказна, праявіўшы творчасць і уменне працаваць у парах.