31.10.2024
Юрыдычны компас
У рамках акцыі "Карысныя канікулы" для вучняў 11 класа арганізавана гадзіна права "Юрыдычны компас". Падчас мерапрыемства вучні паўтарылі асноўныя правы і абавязкі чалавека, навыкі правільных паводзін у школе, дома, у грамадскіх месцах. Рабяты дзяліліся ведамі, вялі дыскусію, абмяркоўвалі сітуацыі. Важным вынікам праведзенага мерапрыемства стала ўсведамленне школьнікамі думкі аб тым, што веданне сваіх праў і абавязкаў робіць жыццё паспяховым, выхоўвае грамадзянскую адказнасць і пачуццё ўласнай годнасці.
