29.10.2024
Свет прафесій
У рамках акцыі “Карысныя канікулы” з вучнямі 3 класа праведзена інтэрактыўная гульня “Свет прафесій”. Падчас гульні вучні ўспомнілі мноства разнастайных прафесій і спецыяльнасцей, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра прафесіі, называлі самыя запатрабаваныя прафесіі нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства рабяты актыўна ўдзельнічалі ў падвядзенні вынікаў мерапрыемства: шчаслівы той, хто займаецца любімай справай, хто правільна выбірае сабе прафесію па душы.
