28.10.2024
Як добра, калі мы разам
У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня 26 кастрычніка ва ўстанове адукацыі праведзена сумеснае мерапрыемства для бацькоў і дзяцей “Як добра, калі мы разам”. Падчас мерапрыемства бацькі падзяліліся асаблівасцямі выхавання ў сваіх сем’ях, сямейнымі традыцыямі і каштоўнасцямі. Дзеці і бацькі былі актыўнымі ўдзельнікамі конкурснай праграмы. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным, садзейнічала не толькі ўключэнню бацькоў у адукацыйную дзейнасць, але і ўмацаванню дзіцяча-бацькоўскіх адносін у працэсе сумеснай дзейнасці.Узаемадзеянне адукацыйнай установы і бацькоў вучняў з'яўляецца важным фактарам у выхаванні асобы дзіцяці, яго развіцці. Разам мы робім сур'ёзную і важную справу – выхоўваем Чалавека, грамадзяніна сваёй краіны!
